Знайсці
14.04.2023 / 15:197РусŁacБел

У злітых дакументах Пентагона апісаныя пашкоджанні самалёта ў Мачулішчах

У злітых файлах Мінабароны ЗША сярод дакументаў пра вайну ва Украіне ёсць інфармацыя пра пашкоджанне расійскага самалёта ў Мачулішчах, паведамляе «Медыязона».

У дакуменце гаворыцца, што праз атаку дронамі 26 лютага Самалёт атрымаў «minor damage to its rotodome», што перакладаецца як нязначныя пашкоджанні купала — часткі самалёта, якая адказвае за разведку і навядзенне.

Нагадаем, што нядаўна паведамлялася, што супрацоўнікі СБУ прызнаюць, што да падрыву расійскага самалёта а-50 на аэрадроме ў Мачулішчах датычныя іх агенты. Пры гэтым пазначана, што яны дзейнічалі насуперак загаду камандавання. Пра гэта спецслужбы ЗША даведаліся падчас праслухоўвання размоў СБУ.

Нагадаем, што сама дыверсія здарылася 26 лютага. «Байпол» узяў адказнасць за яе на сябе, заявіўшы, што беларусы з дапамогай двух дронаў пашкодзілі самалёт. Сцвярджалася, што выканаўцы паспяхова здолелі пакінуць тэрыторыю Беларусі. «Байпол» апублікаваў таксама два відэа, на якіх бачна, як дрон прылятаў на разведку і сядаў на А-50, але відэа самой атакі не было.

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
14.04.2023
ром, а вынік ? Назавіце атаку "неатакай" 100 разоў, але ў выніку "неатакі" самалёт зьняты з выкананьня тых задач, дзеля каторых быў створаны і адпраўлены ў доўгатэрміновы рамонт. Значыць 1) пашкоджаньні не былі нязначнымі...і 2) лухта тыя "сакрэтныя" дакуманты.
0
Мы вас не бросим , пока./адказаць/
14.04.2023
[Рэд. выдалена]
0
Толик/адказаць/
14.04.2023
Вся информация про инцидент в Мачулщах в сливах минобороны США совпадает с официальной версией режима , включая участие СБУ. И это понятно. Во всех беларусских силовых структурах известна и доведена до всех одна версия произошедшего - официальная. Что было на самом деле, какая должна быть официальная версия событий и расследование для народа, знают только несколько очень приближенных топовых силовиков. И они не являются информаторами спецслужб США. Очевидно, что информатор, источник - кто из других силовиков. Или кто-то ожидал, что в МВД , КГБ и т.д.. все сотрудники знают, кто и как  повредил самолет на самом деле, и каким образом это скрыли очень быстрым расследованием?
Если только этот слив вообще не фейк. А то что СБУ как-то признали, что они причастны - почему бы и не примазаться?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930