Знайсці
07.03.2023 / 18:4112РусŁacБел

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

КДБ зрабіў заяву, з якой вынікае, што ён лічыць вінаватымі ў дыверсіі супраць расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах прадстаўнікоў беларускага падполля, хоць наўпрост пра «Байпол» не кажа.

У тэрміналогіі КДБ «Байпол» фігуруе як

«агентура спецслужбаў Рэспублікі Польшча з ліку так званых збеглых беларусаў — прыхільнікаў гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, актыўных удзельнікаў падзей жніўня 2020 года».

КДБ паведамляе пра паспяховую «аперацыю па пошуку і затрыманні злачынцаў». У яе выніку яго службоўцам нібыта ўдалося «выкрыць і ліквідаваць агентурную сетку з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прымалі ўдзел у забеспячэнні дзейнасці агента-тэрарыста, яго легалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і няўдалай спробы эвакуацыі».

Выяўленыя КДБ людзі былі «прыцягнутыя да супрацьпраўнай дзейнасці беларускімі экстрэмісцкімі палітэмігранцкімі цэнтрамі, якія фактычна па заданні ўкраінскіх і польскіх спецслужбаў выкарыстоўвалі іх як расходныя матэрыялы».

Усяго па крымінальнай справе, распачатай за «акт тэрарызму», праходзіць, як паведамляецца, больш за 20 чалавек.

Перад гэтым КДБ заявіў, што «на адной з явачных кватэр затрыманы грамадзянін Украіны Швец Мікалай Уладзіміравіч 1993 года нараджэння, які распачаў спробу здзяйснення акта тэрарызму на беларускім ваенным аб'екце — аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне 26 лютага 2023 года».

Раней арыенціроўкі на Мікалая Швяца сілавікі рассылалі па розных установах па Беларусі.

Сілавікоў за гэту аперацыю нават узнагародзілі. Старшыня КДБ Іван Церцель атрымаў ордэнам «За службу Радзіме» I ступені, старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў — ордэны «За службу Радзіме» II ступені.

«Я прашу вас і даручаю вам, як я вам казаў, усіх, нават калі іх будуць тысячы, нашых хлопцаў, якія праводзілі гэтую аперацыю і ўдзельнічалі ў ёй, прадставіць да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі», — даў наказ Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Олег/адказаць/
08.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Олег/адказаць/
08.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
даведка/адказаць/
05.06.2023
Даведка раньше КГБ нашёл и назвал реального заказчика.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера