Знайсці
11.04.2023 / 20:412РусŁacБел

Сланіха з Берлінскага заапарка навучылася лупіць бананы, хаця ніхто яе гэтаму не вучыў

Звычайна сланы зʼядаюць бананы разам з лупінамі, аднак сланіха па мянушцы Панг Пха навучылася чысціць фрукт перад ужываннем.

Даследчыкі заўважылі, што сланіха чысціць толькі бананы з карычневымі плямамі, зялёныя і жоўтыя яна праглынае цалкам. Таксама Панг Пха зʼядае фрукт цалкам, калі знаходзіцца ў групе з іншымі сланамі. 

Хутчэй за ўсё, яна разумее, што на ачыстку бананаў спатрэбіцца час, і пакуль астатнія ядуць іх цалкам, ёй можа нічога не дастацца.

Па словах навукоўцаў, Панг Пха магла навучыцца здымаць лупіны з бананаў, назіраючы за людзьмі. У іншых сланоў Берлінскага заапарка такога навыку пакуль няма.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку чарговае папаўненне. Паглядзіце, якая малеча там нарадзілася

Гродзенскі заапарк паказаў нованароджаную ламу ВІДЭА

У Магілёўскім заасадзе нарадзілася зубраня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
2
відьмаявідьма/адказаць/
11.04.2023
усе жывёлы і птушкі і інш. разумныя. усе.
у нас з гадаванцаў толькі папугайка (валнісцік)... не перастаю дзівіцца, які ж ён разумны і з характарам сваім
1
Ня трэба ля-ля./адказаць/
11.04.2023
Cланы не ядуць бананы ў дзікай прыродзе, значыць усё ж яе навучылі чысціць бананы. Іншая справа, што мажліва, не адмыслова, выпадкова, таму цяпер цьвердзяць, што ніхто яе гэтаму не вучыў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031