Знайсці
11.04.2023 / 12:5332РусŁacБел

Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці

Працягваецца візіт Аксіліі Мнангагвэ ў Беларусь. Сёння яна сустрэлася з Аляксандрам Лукашэнкам.

Фота: president.gov.by

Першая лэдзі Зімбабвэ Аксілія Мнангагва пазней падзялілася падрабязнасцямі сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой, паводле яе, «не было закрытых тэм», піша БелТА.

«У нас прайшла выдатная сустрэча. Так атрымалася, што паміж намі не было зусім ніводнай закрытай тэмы. Я адчувала сябе абсалютна як дома. Мы абмяркоўвалі абсалютна ўсё. І цяпер я бачу, што наша супрацоўніцтва будзе ісці наперад. Таму што ў яго ёсць адна важная рэч, якая ёсць і ў нас. Ён умее і гатовы працаваць цяжка і доўга», — сказала Аксілія Мнангагва.

У Беларусі на працягу тыдня яна наведала розныя ўстановы аховы здароўя, каб пасля «пераняць вопыт і тэхналогіі, якія вельмі запатрабаваныя ў Зімбабвэ».

Аксілія Мнангагва падкрэсліла тую ўвагу, якую, паводле яе, Лукашэнка надае развіццю гэтай сферы ў Беларусі: «Я бачыла, які клопат ён праяўляе аб сваёй краіне, аб сваім народзе. Мы бачылі, як клапоцяцца пра дзетак у бальніцы. Менавіта таму я яму сказала: «Спадар прэзідэнт, дазвольце вам сказаць, што вы не толькі бацька — вы і маці для сваёй краіны».

Аксілія Мнангагва лічыць, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ быў сапраўды гістарычным. «Людзі ў нашай краіне дагэтуль яго памятаюць. Мы былі вельмі рады прымаць у Зімбабвэ», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Аксілія Мнангагва ў Мінску гаварыла словамі Наталлі Качанавай

Трэцюю жонку прэзідэнта Зімбабвэ зрабілі ганаровым доктарам Беларускага медуніверсітэта. Па адукацыі яна сакратарка

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з Ірынай Абельскай

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
0
Ассистент /адказаць/
11.04.2023
o, примкнул к залатым людям :)))
0
Ассистент /адказаць/
11.04.2023
Мать тереза, а знаете, тама на западе да и на востоке есть такие что и грудь и в штанах прибор. Вот и у нас что-то подобное выросло. Но ведь как работает -- залатой чалавек
0
Золотые члены клуба «Игривый хоботок»/адказаць/
12.04.2023
Психотерапевт, члены клуба «Игривый хоботок» подтверждают
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031