Знайсці
11.04.2023 / 09:57РусŁacБел

У лютым 2022 года з тэрыторыі Беларусі ўварваліся 70 тысяч расіян — намеснік міністра абароны Украіны

У інтэрв'ю «РБК-Украіна» першы намеснік міністра абароны, генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк распавёў пра тое, якім быў план Крамля па захопе Кіева і дзякуючы чаму ён праваліўся.

Аляксандр Паўлюк. Фота: «РБК-Украіна»

«Прывяду прыклад 35-й агульнавайсковай арміі РФ. З беларускай мяжы ўварваліся 70 тысяч расіян і 7 тысяч бронемашын, яны пераадолелі 115 км і дасягнулі сваёй мэты, цалкам выкарыстаўшы гаручае. Для далейшых наступальных дзеянняў на Кіеў ім патрэбная была дазапраўка. Бензавозам з палівам засталося ехаць менш за гадзіну. Але сілы супраціву Украіны звярнулі ўвагу на канвой даўжынёй у 64 км і не дапусцілі яго да войскаў. Тых самых, якія былі гатовыя акружыць Кіеў».

«Акупанты сутыкаліся з перашкодамі на працягу ўсяго шляху — заторы на вузкіх дарогах, затопленых вадой і да таго падобнае. Цяпер ужо можна казаць, што пачатковыя затрымкі гэтай даўжэзнай калоны былі ажыццёўленыя спецыялізаваным баявым падраздзяленнем толькі з 30 спецназаўцаў. Яны выводзілі з ладу або знішчалі першыя тры машыны, а затым атакавалі канвой. Паколькі ён стаў даўжэйшым і больш забітым, нашы вайскоўцы ажыццяўлялі разбурэнне мастоў. У расіян была нешматлікая ахова — прыкладна 2 тысячы салдат. І яны так і не змаглі прарвацца скрозь перашкоды, створаныя сіламі абароны. Лагістыка акупантаў знаходзілася ў такім стане паўсюль. Нашы ж дзеянні і манеўры толькі ўдасканальваліся», — дадаў Паўлюк.

Ва Украіны да мая могуць вычарпацца ракеты СПА, сведчаць злітыя амерыканскія дакументы

З сакрэтных амерыканскіх дакументаў стала вядома лічба страт украінскай арміі

Украіна змяніла ваенныя планы з-за ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона — CМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031