Знайсці
27.03.2023 / 09:46РусŁacБел

Украінскія экіпажы вяртаюцца ва Украіну пасля навучання на брытанскіх танках Challenger 2

Брытанскія вайскоўцы на працягу некалькіх тыдняў навучалі ўкраінскіх танкістаў кіраванню і сумеснай працы ў якасці экіпажа танка Challenger 2, а таксама эфектыўнаму выяўленню і паражэнню цэляў.

«Чакаецца, што ўкраінскія экіпажы і танкі будуць на пазіцыях да вясновага контрнаступлення, якое, як мяркуюць, знаходзіцца ў распрацоўцы», — піша газета Guardian.

«Мы ўсе былі вельмі ўражаныя ўзроўнем прадэманстраванай кампетэнтнасці, і мы не сумняваемся, што нашы [ўкраінскія] сябры будуць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць танкі Challenger 2 у баях, што маюць адбыцца», — сказаў адзін з інструктараў.

Выданне нагадвае, што, акрамя 14 танкаў Challenger, Вялікабрытанія адпраўляе Украіне 20 бронетранспарцёраў Bulldog і 30 самаходных артылерыйскіх установак AS-90.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031