Знайсці
21.03.2023 / 12:546РусŁacБел

На гомельскім «Заводзе ліцця і нармаляў» адбыліся затрыманні. Забралі 14 чалавек — СМІ

«Прыехаў АМАП на «бусіках», наўпрост на тэрыторыю завода. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, надзявалі кайданкі», — распавяла крыніца «Свабоды». Паводле іх суразмоўцы, такім чынам былі затрыманыя 14 чалавек.

Фота: «Радыё Свабода»

У тэлеграм-каналах, звязаных з сілавікамі, з'явілася відэа пра «адпрацоўку» ў Гомелі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічання экстрэмісцкім фармаванням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасці.

«Радыё Свабода» піша, што абсалютную большасць затрыманых асудзілі на 15 сутак арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.

«Не прынялі нават ваду, нават туалетную паперу для затрыманых», — кажуць суразмоўцы «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні. У схопленых — сляды збіцця на тварах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
-__- беларус беларусу дапаможа/адказаць
21.03.2023
Няхай клоуны ў масках самі ідуць працаваь за 700р. на шкоднае для здароў'я дзерж прадпраемствы.

Гэта ж мара працаваць на нейкім метал заводзе ў Гомелі!
21.03.2023
фота канечне...
нездарма іх завуць касманаўты. нагадвае прышэльцаў з фантастычных фільмаў, якія прыляцелі на Зямлю па рэсурсы. крыважэрныя, бездухоўныя. задача - знічтажаць і жэрці
22.03.2023
AlexxelA, toj chto dakaraje inšych što nie abjadnalisia - sam prosta balabol i ni na što nia zdatny. Byŭ by zdoĺny - dziejničaŭ by, abjadnoŭvaŭ by liudziej. A tak toĺki apraŭdanni vydumliaje - liudzi nia tyja, liudzi bajaźlivyja
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930