Знайсці
16.03.2023 / 11:00РусŁacБел

«Нехта напісаў данос». У Екацярынбургу затрымалі былога мэра Ройзмана

Паліцыя Екацярынбурга затрымала былога мэра горада Яўгена Ройзмана і павезла ў аддзел МУС, каб скласці ў дачыненні да яго адміністрацыйны пратакол па артыкуле аб дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі.

Илья Вага / It’s My City

Пра гэта выданню It's My City паведамілі былая жонка Ройзмана Юлія Круцеева і адвакат палітыка Уладзіслаў Ідамжапаў.

Ройзмана затрымалі праз данос, напісаны ў снежні 2022 года, распавяла Круцеева. Паводле яе слоў, у скарзе гаварылася, што Ройзман нібыта размясціў у УК экстрэмісцкую сімволіку, зрабіўшы перапост ад каманды Аляксея Навальнага.

«Перапост быў зроблены ў групе «Яўген Ройзман», да якой ён дачынення не мае і ведаць не ведае, хто гэта зрабіў. Такіх груп ва УК парадку 20», — паведаміла Юлія Круцеева ў фэйсбуку. Круцеева і адвакат запэўніваюць, што ў Ройзмана няма старонкі ва УК, ён ніколі не карыстаўся гэтай сацсеткай.

Чакаецца, што суд у Екацярынбургу разгледзіць адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Ройзмана 16 сакавіка. Палітыку пагражае да 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі. Але, як адзначае It's My City, праз крымінальную справу, распачатую раней, суд можа адправіць Ройзмана ў СІЗА.

У жніўні 2022 года Яўгена Ройзмана затрымалі паводле крымінальнай справы аб «дыскрэдытацыі» расійскага войска. Суд прызначыў Ройзману меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў: яму забаранілі наведваць публічныя месцы і карыстацца інтэрнэтам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031