Знайсці
15.03.2023 / 13:545РусŁacБел

У Баранавічах мужчына ўсю ноч прасядзеў на слупе

Паведамленне пра тое, што на апору лініі электраперадачы залез чалавек, паступіла позна ўначы 15 сакавіка, распавялі «НК» у Баранавіцкім ГРАНС.

У Паўночным мікрараёне выратавальнікі сапраўды знайшлі хлопца, які сядзеў на апоры лініі электраперадачы высока над зямлёй.

Супрацоўнікі МНС пачалі падымацца да маладога чалавека, каб дапамагчы яму спусціцца ўніз. Заўважыўшы гэта, хлопец «імкліва пачаў паднімацца яшчэ вышэй».

Затым спыніўся і запэўніў, што зараз спусціцца сам. Аднак замест гэтага, наадварот, палез угору.

Так працягвалася ўсю ноч: хлопец то пагражаў, што вось-вось кінецца на зямлю, то прасіў спецслужбы зʼехаць, бо збіраецца спускацца.

У выніку з апоры малады чалавек усё ж злез прыкладна ў 6:30 і адразу ж кінуўся ўцякаць. Супрацоўнікі МНС дагналі яго і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Матывы ўчынку невядомыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
19
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
3
0
яўсявася/адказаць/
15.03.2023
азаронак?)
0
Сабак/адказаць/
16.03.2023
Сабака дзесьцi зарыта
0
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2023
Вот, посмотрите орщеварки, до чего токасириозные отношения полковников доводят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930