Знайсці
14.03.2023 / 09:442РусŁacБел

У Друскеніках у беларусаў скралі новы BMW. Пагоня працягвалася сотні кіламетраў

Позна ўвечары ў панядзелак на ногі была паднятая паліцыя ўсёй Літвы, піша Delfi. У Друскеніках у грамадзян Беларусі скралі BMW 2020 года выпуску.

Фота: Erika Venckutė / DELFI 

Каля васьмі вечара ў паліцыю звярнуўся мужчына і паведаміў, што яго абрабавалі каля аўтавакзала ў Друскеніках: скралі белы BMW, 2020 г. в.

Неўзабаве аўтамабіль BMW з беларускімі нумарамі быў заўважаны паліцыяй, але ён не падпарадкаваўся патрабаванню спыніцца і на вялікай хуткасці з'ехаў.

Пра машыну паведамілі паліцыянтам усіх паветаў Літвы, задзейнічалі нават памежнікаў, піша Delfi. Сталічныя афіцэры стаялі на ўсіх падʼездах да Вільні. Каля 21-й гадзіны на скрыжаванні ў Троках быў заўважаны скрадзены BMW.

Калі гарэў чырвоны сігнал святлафора, кіроўца не паспеў зрэагаваць, яго заблакавалі 4 экіпажы паліцыі. 30-гадовы мужчына супраціўлення пры затрыманні не аказваў. Ён быў цвярозы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
11
14.03.2023
ну вы што)) усим калхозам збирали сынку

пс.. интересно угонщик бедный литовец?)) скорее всего
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.03.2023
Бедные, галодныя, НЯШЧАСНЫЯ беларусики!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера