На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна
Першых буслоў убачылі ў небе над Пінскам, паведаміў «Віртуальны Брэст». Хоць звычайна буслы вяртаюцца ў родныя мясціны крыху пазней — у канцы сакавіка — пачатку красавіка.
Летась жыхары Палесся заўважылі птушак 21 сакавіка, у 2021 годзе — 25 сакавіка.
Адна з прычын ранняга вяртання птушак сёлета — анамальна цёплае надвор'е. Напрыклад, у першы дзень года на Брэстчыне слупок тэрмометра падымаўся да +15°С.
«Віртуальны Брэст» пры гэтай нагодзе адзначае, што на Брэстчыне ёсць і ўнікальныя прыклады зімоўкі буслоў. Так, бусел Фёдар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна ўвогуле не ляціць на зімоўку ў вырай. Мясцовыя жыхары жартуюць, што птушка стала «брэндам» вёскі.
Чытайце таксама:
З 15 лютага забаранілі разбураць птушыныя гнёзды






Каментары
00
Пришвин/адказаць/сачыць14.03.2023
⤷ Читалочка детям и ябунину------
Через поле, через бор, На кривой кобыле, Скачет дедушка Егор, Поднял столбы пыли, Статен сам, в глазах задор, Ликом - спелый помидор, Прискакал под самый двор, И кричит через забор: Все гоните по рублю! Нято в клочья порублю !
00
Жвір/адказаць/сачыць14.03.2023
⤷ О, дзякуй, сп(ня). Угу. Прырода наўкол мяне цудоўная, ускраек прыморскага хваёвага лесу, ручай, што ўпарта цярэбіцца да ўзбярэжжа, рака, што лучыцца з морам (ды ейнае юдольле!), самая чыстая ў краіне, пагоркі, палі, аточаныя разнамаістымі лясамі. А яшчэ гэта ўлюбёнае месца дзясяткаў відаў пералётных птушак, дзе яны робяць прывал, адпачынак, пасьля чаго альбо працягваюць свой шлях у Скандынавію ды на Ўсход, альбо разьмяркоўваюцца-гнезьдзяцца на месцы. Тысячамі запаўняюць лугі, палі, нават гаспадарскія ворышчы. Гусі, лебедзі, журавы, чаплі... Якіх толькі не назіраў. Калі чароды гусей шчыльна запаўняюць лугавіну, дык яна нібы купінамі пакрываецца. У такі час абавязкова й на лісу патрапіш, якая звычайна дабіраецца да такога поля канавамі ды прыдарожнымі алёсамі, застаючыся нябачнай для тых птушак. :)
Тут птушкі ў зграі зьбіраюцца, выпраўляючыся ў вырай. Тут ніводзін дзень не бывае ў аднолькавых фарбах, жыцьця ня хопіць, каб усё гэта праназіраць. Край маланаселены, зімою можна тыдзень чалавека не сустрэць, затое абітальнікі лесу абавязкова цябе адведаюць. Меў бы талент, пісаў бы... :)) http://www.meeting.lv/severovidzemskiy-biosfernyy-zapovednik-o2907
00
ріж/адказаць/сачыць14.03.2023
⤷"А яшчэ гэта ўлюбёнае месца дзясяткаў відаў пералётных птушак,"
тыпу вас, Жір
вы ж пералётная птушка?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею
 3
WSJ: Украіна не зможа правесці новы наступ да 2025 года
 3
Два матчы з удзелам Сабаленкі ўвайшлі ў топ-3 мінулага сезона. Але Арына ў абодвух прайграла
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера