Знайсці
07.03.2023 / 12:142РусŁacБел

Лукашысты прызналі Беларускую асацыяцыю журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем» 

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 28 лютага.

Беларуская асацыяцыя журналістаў — гэта найбуйнейшае дэмакратычнае аб'яднанне прадстаўнікоў СМІ Беларусі, член міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў. Арганізацыя навучае журналістаў, абараняе іх правы, праводзіць маніторынг падзей і тэндэнцый у сферы медыя, арганізуе акцыі і кампаніі.

БАЖ дзейнічае з восені 1995 года.

У няволі цяпер знаходзяцца 32 супрацоўнікі медыя.

Восенню 2020 года Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэстыжную ўзнагароду ўрадаў Канады і Вялікабрытаніі — першую прэмію свабоды СМІ. Пра гэта было абвешчана падчас глабальнай канферэнцыі па свабодзе СМІ 2020 года.

У 2021 годзе асацыяцыя атрымала Нацыянальную прэмію Украіны за абарону свабоды.

Беларуская асацыяцыя журналістаў удастоеная Сусветнай прэміі UNESCO / Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2022.

Асацыяцыя атрымала і ўзнагароду шведскай прэміі «Рэпарцёры без межаў» «Свабода прэсы 2022».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
Андрусь/адказаць/
07.03.2023
А як яны могуць прызнаваць у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем арганізацыю, якой няма ў Беларусі? Яны ж самі яшчэ ў пазамінулым годзе яе ліквідавалі. Атрымліваецца, што самі прызнаюць, што іхнія рашэнні аб ліквідацыі арганізацыяў не маюць аніякай юрыдычнай значнасці. А на іншыя краіны іхнія рашэнні ўплыву не маюць. Нейкія блазны ў пагонах. 
0
Рэаліст/адказаць/
07.03.2023
Калі журналістаў называюць бандытамі, то нешта не тое з дзяржавай, а не з журналістамі. Пішыце праўду, трымайцеся праўды. За цёмнымі часамі рана ці позна будуць светлыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031