Знайсці
06.03.2023 / 16:071РусŁacБел

Падраздзяленне ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны, у якім на мяжы з Беларуссю загінуў баец, перавялі на ўсходні фронт

У выданне «Украінская праўда» звярнуліся сваякі загінулага паблізу ўкраінска-беларускай мяжы вайскоўца тэрабороны Валыні Сяргея Панасюка і паведамілі, што падраздзяленне, у якім той служыў, раптам перавялі пад Бахмут. Сваякі вайскоўцаў засумняваліся, ці не звязана з тым, што праўду пра абставіны смерці салдата хочуць схаваць. Але камандаванне запэўніла, што не.

Фота: старонка ў фэйсбуку Генштаба УСУ. Здымак ілюстрацыйны

Па словах сваякоў вайскоўцаў, 1 сакавіка, праз некалькі дзён пасля гібелі Панасюка (ён загінуў 25 лютага), яго пабрацімаў тэрмінова пачалі перакідваць на Бахмуцкі кірунак. З іх слоў, байцоў «перавозілі з сур'ёзным суправаджэннем, многім не далі нават развітацца з роднымі». Таксама сваякі кажуць, што салдат адправілі без належнай экіпіроўкі, таму ім давялося тэрмінова паадкрываць зборы на цеплавізары, амуніцыю і г. д.

Акрамя таго, па словах родных, некаторым байцам сказалі, што іх вязуць на палігон у Жытомірскай вобласці, а іншым — што ў Запарожскай. Але ўсе яны ўрэшце трапілі на Бахмуцкі кірунак.

«Украінская праўда» з гэтай нагоды звярнулася з запытамі ў Генштаб УСУ і Аб'яднаныя сілы УСУ. Там паведамілі, што вайсковая часць A7062, у якой служыў Сяргей Панасюк, сапраўды перадыслакавалі на ўсход, але гэта зрабілі планава.

Пры гэтым у Паўночным аб'яднаным прэс-цэнтры УСУ падкрэслілі, што на прыняцце рашэння аб прыцягненні вайсковай часткі A7062 да выканання баявых задач на ўсходзе Украіны інцыдэнт з гібеллю байца непадалёк ад мяжы з Беларуссю ніяк не паўплываў, а рашэнне аб перамяшчэнні асабовага складу вайсковай часці A7062 прымалася з прычыны «высокага ўзроўню матываванасці, навучанасці і забяспечанасці падраздзялення». Пры гэтым «ніводзін вайсковец скаргаў на стан здароўя не выказваў і па медыцынскую дапамогу да лекараў медыцынскага пункта вайсковай часткі не звяртаўся». 

Чытайце таксама:

«Да вайны пра беларусаў слова кепскага не казаў». Родныя вайскоўца з ТРА, загінулага на ўкраінска-беларускай мяжы, расказалі дэталі

На беларускай мяжы загінуў баец украінскай тэрытарыяльнай абароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3
06.03.2023
А что такое? С убийцами или покрывающими убийц барыжить не комильфо?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031