Знайсці
06.03.2023 / 13:511РусŁacБел

Маладога слесара з Гомеля адправілі ў калонію за відэа з расійскай тэхнікай

26-гадовага слесара з Гомеля Арцёма Бабкова абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Прысуд яму вынеслі яшчэ 23 лістапада мінула года, але вынікі сталі вядомыя толькі цяпер. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, піша «Вясна».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Міністэрства абароны

Справу разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля.

Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад паручальніцтвам.

Па матэрыялах абвінавачання, Бабкоў у лютым 2022 года размясціў у сацыяльных сетках публікацыю з відэазапісам перамяшчэння тэхнікі ваенізаваных расійскіх падраздзяленняў, якія перасоўваліся па тэрыторыі Беларусі, з указаннем іх месцазнаходжання.

Затым з дапамогай мабільнага тэлефона разаслаў яго ў тэлеграм-каналы, у тым ліку ў прызнаныя судом «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Бабкову далі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Хлопца ўзялі пад варту ў зале суда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
24
1
Чаркашкварка/адказаць/
06.03.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031