Знайсці
06.03.2023 / 11:371РусŁacБел

Міністр энергетыкі расказаў, калі запрацуе другі энергаблок Астравецкай АЭС

Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўвядуць у прамысловую эксплуатацыю ў кастрычніку 2023 года. 

У красавіку запланаванае першае пробнае ўключэнне ў сетку другога энергаблока. Пры гэтым магутнасць рэактарнай устаноўкі будзе паднятая да 40%. «У красавіку—верасні будуць паслядоўна ажыццяўляцца работы па асваенні магутнасці рэактарнай устаноўкі да намінальнай з правядзеннем выпрабаванняў у рамках доследна-прамысловай эксплуатацыі. Гатоўнасць да здачы АЭС у цэлым у адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю прагназуецца ў кастрычніку 2023 года», — распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях беларускай АЭС, піша БелТА.

Першы энергаблок быў уведзены ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года. У 2022 годзе ён прайшоў першы планава-папераджальны рамонт і ў цяперашні час, па словах міністра, працуе на намінальнай магутнасці.

«Агульная будаўнічая і тэхналагічная гатоўнасць другога энергаблока складае каля 98%. Вядуцца падрыхтоўчыя працы на завяршальнай стадыі для запуску ланцуговай рэакцыі і вываду рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантраляваны ўзровень — гэта 1% магутнасці рэактара», — адзначыў кіраўнік Мінэнерга.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Жыве/адказаць/
06.03.2023
Первый не работает,цены на электричество растут,а тут какие то сказки про второй энергоблок.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031