Знайсці
03.03.2023 / 17:40РусŁacБел

Мінадукацыі: Адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў, якія вучацца за мяжой, застануцца толькі ў асобных выпадках

Парламент разглядае папраўкі ў закон, якія тычацца адтэрміноўкі ад прызыву на вайсковую службу. Калі змены будуць прынятыя, адтэрміноўку ад службы для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, адменяць. Але не для ўсіх.

Тым, хто цяпер вучыцца за мяжой, дазволяць скончыць універсітэт, піша БелТА.

«Для тых, хто працягвае вучыцца [за мяжой], гэтыя адтэрміноўкі застануцца», — цытуюць першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра Бахановіча.

«У нашых суседзяў, калі іх студэнты едуць вучыцца за мяжу, таксама няма адтэрміновак, — адзначыў Бахановіч. — Мы прыводзім заканадаўства ў адпаведнасць з тым, што ёсць у нашых суседзяў. У нас павінны быць роўныя правы і магчымасці».

Разам з тым у заканадаўстве застанецца норма аб адтэрміноўках для беларускіх абітурыентаў, якіх па замове органа дзяржкіравання або прадпрыемства накіроўваюць на вучобу за мяжу па тых спецыяльнасцях, па якіх у краіне не вядзецца падрыхтоўка, але маецца вострая патрэба ў іх. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031