Знайсці
20.02.2023 / 15:302РусŁacБел

З сакавіка запрацуе анлайн-кінатэатр беларускага кіно

Каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» запускае анлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk. Там можна будзе глядзець сучаснае незалежнае кіно, зробленае беларусамі.

Кадр з фільма «Мая бабуля з Марса»

Новыя стужкі будуць дадавацца штомесяц.

Першы фільм на платформе з'явіцца 1 сакавіка. Гэта «Мая бабуля з Марса» — дакументальнае кіно пра бабулю рэжысёра ў анексаваным Крыме, знятая Аляксандрам Міхалковічам. 

Каб глядзець фільмы ў беларускім анлайн-кінатэатры, трэба зарэгістравацца. Доступ да любога фільма каштуе 5$ і выдаецца на 30 дзён, за гэты час фільм можна пераглядзець колькі заўгодна разоў.

Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, Vodblisk у 2023 годзе будзе бясплатны. Гэта звязана з тым, што праз мэты бяспекі кінатэатр пакуль не можа прымаць плацяжы ад карыстальнікаў з Беларусі. 

На платформе будуць таксама дыскусіі і гутаркі з беларускімі рэжысёрамі, прадзюсарамі ды іншымі кінадзеячамі. Суправаджаць кожны фільм будзе размова з яго стваральнікамі і стваральніцамі. Дыскусіі будуць у вольным доступе для ўсіх, незалежна ад геаграфіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Люблю кіношку/адказаць/
20.02.2023
О, а ідэя добрая! Дзякуй!
0
Супрацоўнік/адказаць/
20.02.2023
Віншую Волю з новым пачынаннем. Заўсёды зачароўвае сваёй энергіяй!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930