Знайсці
15.02.2023 / 16:327РусŁacБел

«Луч» выпусціў калекцыю да Дня роднай мовы

Серыя была натхнёная беларускімі пісьменнікамі — Янкам Брылём, Максімам Танкам і Петрусём Броўкам.

«Кожны з іх на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова і як прыгожа яна можа выглядаць на паперы. Асабліва літара «ў» (нескладовае), індывідуальны стыль напісання якой вылучае гэтую тройцу сярод другіх дзеячаў беларускай культуры», — паведамляецца на сайце завода.

У рамках калекцыі тры мадэлі гадзіннікаў унісэкс, кожная з іх выпушчана колькасцю 70 экзэмпляраў. Гадзіннікі працуюць на механізме 1801.1, корпус выраблены з нержавеючай сталі, шкло — мінеральнае, раменьчык з натуральнай скуры з цісненнем подпісу кожнага пісьменніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
0
Бясплатна/адказаць/
15.02.2023
Прамень, Луч - гэта празь назву рэчкі Случ, проста першая літара згубілася.
2
а мае ж вы вочы/адказаць/
16.02.2023
мае вочы ламаюцца аб такі "дызайн"
благодарствую, красно-зеленые антидизайнеры
0
Міхась/адказаць/
17.02.2023
Няма ў наяўнасці ў крамах(
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930