Знайсці
12.02.2023 / 23:1012РусŁacБел

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка: Хочацца выбарчай стабільнасці

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў, што адзіны дзень галасавання ўлады ўвялі, каб пазбавіць сябе лішняга стрэсу.

«Калі мы кожную кампанію раней праводзілі асобна, у прамежку чатырох гадоў мы ўвесь час знаходзіліся ў нейкім выбарчым працэсе. Хацелася б усё-ткі, каб была выбарчая стабільнасць. Любая электаральная кампанія — гэта своеасаблівае ўзрушэнне, стрэс для краіны», — сказаў Ігар Карпенка ў эфіры АНТ.

Кіраўнік ЦВК патлумачыў, што ў гэты дзень чалавек атрымае адразу некалькі бюлетэняў — напрыклад, па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

Адзіны дзень галасавання будзе праходзіць у апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе гэта 25 лютага.

«У Канстытуцыі закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней чым праз 60 дзён павінна адбыцца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Такім чынам, апошні дзень для пачатку працы пасяджэння УНС — 25 красавіка», — адзначыў Карпенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
0
даведка/адказаць/
13.02.2023
Карпенко скоро придётся возвращаться в КПБ, ибо нынешний первый секретарь Сокол, видимо, от онкологии совсем уже высох и с заметным трудом может говорить.
0
Кара будзе/адказаць/
13.02.2023
Дзяржаўным злачынцам заўжды хочацца стабільна-спакойна займацца злачынствамі.
13.02.2023
Они сами не понимают, что несут такую колхозную дичь, от которой нормального человека даже не тошнит, а просто выворачивает наизнанку. Какие-то замшелые, устарелые, пыльные взгляды на все и вся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031