Знайсці
10.02.2023 / 18:016РусŁacБел

Што за дзіўныя гумовыя боты сталі новым трэндам?

Днямі вядомы амерыканскі брэнд MSCHF анансаваў новую мадэль гумовых ботаў The Big Red Boot. Чырвоныя боты адразу ж сталі мемам у сацыяльных сетках, а пазней да шуміхі падключылася і сусветная прэса — артыкулы аб недарэчным абутку выйшлі ў GQ і брытанскім Independent. Грамадскасць шакаваў не толькі смелы дызайн чаравікаў, але і магчымы плагіят ідэі.

Бруклінскі брэнд MSCHF вядомы аматарам эксклюзіўнай моды сваімі неардынарнымі ідэямі. Так, у пачатку мінулага года творчы калектыў выпусціў д'ябальскія красоўкі, натхнёныя мадэллю Nike Air Max 97 — Lil Nas X.

Фота: MSCHF

Кожны чаравік Lil Nas X быў пранумараваны лічбамі ад 1 да 666 і прадаваўся за 1018 даляраў ЗША, а негалосным лозунгам піяр-кампаніі абутку стаў урывак з Евангелля ад Лукі 10:18: «Я бачыў, як сатана падаў з неба, як маланка».

Акрамя гэтага, кожную пару ўпрыгожвала бронзавая пентаграма, перавернуты крыж на язычку і спецыяльныя вусцілкі з чырвонай воўны з пентаграмамі на пятках. Але самым шакуючым элементам той мадэлі стала паветраная бурбалка, якая з'яўляецца неад'емнай часткай арыгінальнага дызайну Nike. Яна была напоўнена 60 мл чарніла і адной кропляй сапраўднай чалавечай крыві.

Зрэшты, выкарыстанне лагатыпа Nike, як і згадванне брэнда, было незаконным, і ў красавіку 2021 года кампанія падала пазоў супраць MSCHF, які скончыўся міравым пагадненнем.

Як і ў гісторыі з Lil Nas X, новая мадэль брэнда The Big Red Boot таксама ўцягнутая ў скандал аб плагіяце. 

Рэч у тым, што гумовыя боты відавочна нагадваюць абутак Астрабоя з аднайменнага анімэ-серыяла 1960-х гадоў. І хоць у афіцыйным прэс-рэлізе аб натхненні мультфільмам не было ні слова, карыстальнікі сацсетак ужо ахрысцілі пару адпаведна герою — Astro Boy.

Герой анімэ-серыяла Astro Boy

Адзначаецца, што пара зроблена з гумы TPU і пены EVA і не мае ніякай артапедычнай падтрымкі ступні, што, зрэшты, не перашкаджае моднікам іх насіць.

Цікава, што сам брэнд не лічыць боты прыдатнымі для пастаяннай носкі і заве іх «мульцяшнымі чаравікамі для класнага 3D-свету». Таксама дызайнеры даюць параду па выкарыстанні такога абутку: «Калі вы пняце кагосьці ў гэтых чаравіках, яны проста ўзарвуцца!»

Афіцыйны старт продажу плануецца на 16 лютага. Чакаецца, што цана пары будзе складаць 350 даляраў ЗША.

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
23
Ха-ха
33
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6
1
Варвара краса длинная коса, выкусите/адказаць/
11.02.2023
Прикольные ботики. ) Все обратят внимание. Некоторые волосы красят в красный, чернильный, и прочее, вот где ужас, а сапожки клёвые.
0
валасы фарбавала і ў зялёны/адказаць/
11.02.2023
ну-да. вось толькі за руль у такіх не сядзеш, ды і ўвогуле ў легкавушку. проста не ўлезуць
затое ў грамадскім транспарце калі і наступяць, то... а не - не наступяць. гэта тэхнічна немагчыма. а ну-да - у гэтым плюс
0
Мистерия-буфф/адказаць/
11.02.2023
"дызайнеры даюць параду па выкарыстанні такога абутку: «Калі вы пняце кагосьці ў гэтых чаравіках, яны проста ўзарвуцца!»"
хм... а калі ў метро наступяць, яны таксама ўзарвуцца?
добра было б, каб шчэ забрызгалі чырвонай фарбай таго, хто наступіў. буфф
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031