Знайсці
23.01.2023 / 15:25РусŁacБел

ГУР Украіны: Вясна і пачатак лета будуць вырашальнымі ў вайне

Намеснік начальніка вайсковай разведкі генерал-маёр Вадзім Скібіцкі ў інтэрв'ю DELFI заявіў, што калі новы наступ акупантаў праваліцца, то гэта будзе канцом Расіі і Пуціна.

«Вясна і пачатак лета будуць вырашальнымі ў вайне. Калі буйны наступ Расіі, запланаваны на гэты час, праваліцца, гэта стане крахам Расіі і Пуціна», — заявіў ён.

Адказваючы на ​​пытанне пра тое, ці можа вайна скончыцца ў 2023 годзе, намеснік начальніка ГУР адказаў, што яны пакуль не могуць зазіраць далёка, бо павінны прайсці гэты першы этап — вясну і пачатак лета.

Па словах Скібіцкага, змена расійскага вайсковага кіраўніцтва, заканчэнне першага этапу мабілізацыі і перагрупоўкі расійскай арміі сведчаць пра тое, што асноўная актыўнасць расіян будзе разгортвацца на Данецкім і Луганскім кірунках.

У разведцы чакаюць, што прыблізна ў лютым-сакавіку будуць баі за гэтыя дзве вобласці, а расіяне пастараюцца ўзяць пад свой кантроль Купянск, Сватава і Крамянную.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031