Знайсці
18.01.2023 / 08:2921РусŁacБел

У эфіры «Расія 1» Беларусь назвалі Расіяй

Генерал-лейтэнант Службы знешняй разведкі РФ (СВР) у адстаўцы Леанід Рашэтнікаў у эфіры расійскай праграмы «60 хвілін» на канале «Расія 1» заявіў, што Украіна і Беларусь — гэта Расія.

Чарговы выпуск прапагандысцкай праграмы быў прысвечаны вайне ва Украіне.

Рашэтнікаў выказваўся ў традыцыйным для расійскай прапаганды рэчышчы: Расія нанесла «прэвентыўны ўдар», калі б яна гэта не зрабіла, «усё развярнулася б на расійскай тэрыторыі», а Захад выкарыстоўвае вайну для знішчэння расійскай дзяржавы.

Паводле яго, Захад хоча «дабіць Расію». «Яны адарвалі вельмі шмат у нас», — сказаў Рашэтнікаў, маючы на ўвазе атрыманне незалежнасці Украінай і Беларуссю. «Мы стварылі Украіну», — заявіў Рашэтнікаў.

— Украіна — гэта ж Расія. Беларусь — гэта ж Расія. Гэта ж Расія, — заявіў адстаўны генерал-лейтэнант СВР.

— Беларусь — гэта ў нас Саюзная дзяржава, — сказаў вядучы Яўген Папоў.

— Саюзная, так. Але гэта Расія. Гэта вялікая Расія…

— Незалежная. Суверэнная. Саюзная дзяржава, — перабіў Папоў.

— Не палохайце Аляксандра Рыгоравіча, — пракаментавала вядучая Вольга Скабеева.

— Яна [Беларусь], між іншым, у Саюзнай дзяржаве знаходзіцца. У адзінай Саюзнай дзяржаве, — падкрэсліў Рашэтнікаў.

Паводле яго, цяпер наступіў найважнейшы момант.

— Так, мы можам з боку Беларусі правесці нейкую наступальную акцыю, а можа і не. Трэба берагчы мяжу з Польшчай. Яны ледзь не адхапалі два гады таму ў нас Заходнюю Беларусь. Практычна на валаску ўсё было. Калі б не Масква і прэзідэнт наш, магчыма, мы б страцілі гэту Беларусь (ён кажа «Белоруссію» — НН.) як Саюзную дзяржаву, — сказаў адстаўны генерал-лейтэнант СВР.

Таксама ён заўважыў, што расійскія вайскоўцы «актыўна працуюць з беларускім войскам», «яго вучаць», бо ў беларускай арміі «досведу наогул няма». Тым часам беларуская прапаганда даводзіць, што гэта беларускія вайскоўцы навучаюць расійскіх мабілізаваных у рамках сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
54
0
Руслан/адказаць/
18.01.2023
Алек. Ру, Это не так. Под Россию согласны лечь явное меньшинство граждан РБ. А уж сегодня ... Только боязливость людей мешает им сказать это в полный голос.
1
Valadzimir/адказаць/
18.01.2023
Застаецца нагадаць, што Белоруссия-Беларусь - гэта сапраўды Расея, бо яна ўзьнікла ў сярэдзіне 19 ст. як правінцыя Расейскай імперыі (нейкі час называлася Северо-Западный край) на месцы зьнішчанага ёю Вялікага Княства Літоўскага. 
Галоўны прыкол абмяркоўваемага "інцыдэнта", на маю думку, ў тым, што расейскія прапагандысты крыху пярэчылі гаспадзіну Рашэтнікаву, ціпа "адстойваючы" суверынітэт РБ толькі з-за таго, каб... не спалохаўся Глава РБ.  Гэта значыцца нейкая негатыўная рэакцыя "беларускіх нацыяналістаў", нават яе магчымасьць, іх абсалютна не турбуе. Мяркую, прычына тут не толькі і не столькі ў тым, што "беларускі нацыяналізм" цалкам прыдушаны, а ў тым, што ідэйна-канцэптуальна ён зыходзіць з "балцкай" канцэпцыі паходжаньня літвы і не прэтэндуе на якую-небудзь пераемнасьць з ВКЛ,  а гэта значыцца па сутнасьці знаходзіцца ў межах расейскай "рускай" гістарычнай парадыгмы.
Калі нічога не зьменіцца, мой прагноз - раз тутэйшы народ не хоча вяртаць сваю сапраўднуюлітоўскую гісторыю, то будзе жыць па прыдуманай маскоўскай, - гарантавана спраўдзіцца.
0
Капітан Відавочнасць/адказаць/
19.01.2023
Тутэйшы, прывучылі вас ды іншых думаць і размаўляць расейскай. Гэтага аказалася дастаткова, каб ператварыць еўрапейскую краіну на маскоўскую правінцыю. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031