Знайсці
17.01.2023 / 15:4612РусŁacБел

Настаўнікам у Баранавічах забаранілі харчавацца ў школьных сталовых

У баранавіцкіх школах настаўнікам не дазволілі купляць абеды, якія гатуюць для школьнікаў. Прычына — «цэны для дзяцей», паведамляе «Спутнік».

Фота ілюстрацыйнае

Інфармацыю аб гэтым актыўна абмяркоўваюць настаўнікі школ горада. Адзін з педагогаў у гутарцы з карэспандэнтам пацвердзіў: у школьнай сталовай паставілі мікрахвалёўкі. Настаўнікам сказалі прыносіць сваю ежу і грэць яе, купляць жа абеды, якія гатуюць школьнікам, цяпер нельга. Патлумачылі гэта так: цэны ўстаноўленыя для дзяцей, выдаткі на харчаванне часткова субсідзіруюцца дзяржавай, значыць, дарослым гэта не належыць.

«Калектыў абураны, гэта не па-чалавечы. У школе можна правесці ўвесь дзень, паесці, атрымліваецца, няма дзе. Прафсаюз школы неяк спрабуе вырашыць праблему. У мінулым годзе ў нас у раённых дзіцячых садах ужо ўвялі такую забарону. Але мы ж не просім абеды, гатовыя за іх плаціць», — паскардзілася адна з настаўніц.

«Спутнік» паспрабаваў даведацца пра новаўвядзенні ва ўпраўленні адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама, але там ад каментароў адмовіліся. Журналісты патэлефанавалі ў пяць школ горада, але і там адмовіліся нешта каментаваць.

У школах іншых гарадоў з такімі праблемамі настаўнікі не сутыкаліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
0
Ганна/адказаць/
18.01.2023
Mafkees ,І яшчэ русіфікакацыя! у баранавічах няма беларускіх школ 
0
Ганна/адказаць/
18.01.2023
Фальсіфікатары+русіфікатары+таскаюць дзяцей на "патрыятычныя" КЗ мерапраемствы
0
Ганна/адказаць/
18.01.2023
Вася,Фальсіфікатары+русіфікатары+таскаюць дзяцей на "патрыятычныя" КЗ мерапраемствы 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031