Знайсці
17.01.2023 / 13:01РусŁacБел

Палітвязня асудзілі на тры з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і генеральнага пракурора

У Гомельскім абласным судзе 16 студзеня асудзілі Аляксандра Пугача паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 366 (гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслан Царук прызначыў мужчыну тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды памерам 10000 рублёў і 100 базавых велічыняў, паведамляе «Вясна».

Аляксандр Пугач быў затрыманы 17 жніўня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 130 КК (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Згодна з версіяй следства, Аляксандр Пугач «з кастрычніка 2020 года па сакавік 2022 года ў Telegram абражаў Лукашэнку, а таксама прадстаўнікоў улады, у тым ліку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў». Цяпер Аляксандр знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Уладзіміравіч Пугач

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031