Знайсці
15.01.2023 / 16:472РусŁacБел

Мінадукацыі: Будзе скарачацца колькасць платных месцаў у ВНУ

Начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч расказаў, як сёлета зменяцца лічбы прыёму на бюджэтную і платную формы навучання ў беларускіх ВНУ.

Фота: БелТА

«Мы плануем сёлета бюджэтныя лічбы прыёму не скарачаць. Так, будзе карэкціроўка планавых лічбаў у бок павелічэння прыёму дзесьці ў рэгіянальных ВНУ, дзесьці павялічым і ў сталічных на запатрабаваныя спецыяльнасці: медыцынскія, педагагічныя і гэтак далей. Але ў цэлым бюджэтныя лічбы захаваюцца», — сказаў ён.

Плануецца затое скараціць ва ўніверсітэтах колькасць платных месцаў.

«Таму што тыя вынікі аналізу, якія мы маем за мінулыя гады, сведчылі пра тое, што і так планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Гэта значыць, пэўная карэкціроўка будзе», — адзначыў Каспяровіч.

Паводле яго слоў, новая мадэль правілаў прыёму дазваляе фарміраваць «неабходнае разуменне», што вышэйшая адукацыя — гэта не для ўсіх.

«Вышэйшая адукацыя — гэта конкурс, гэта сур'ёзны адбор. Тыя, хто прыняў рашэнне паступаць у ВНУ, павінны ўсведамляць гэта і быць гатовымі да гэтага. Таксама ўсе павінны разумець, што эканоміцы патрэбныя і рабочыя кадры, патрэбныя спецыялісты сярэдняга звяна, сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — дадаў прадстаўнік Мінадукацыі.

Чытайце таксама:

Міністр адукацыі расказаў, ці будуць размяркоўваць платнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Родная мова/адказаць/
15.01.2023
у 2021 людзі яшчэ спадзяваліся на лепшае, ды і часу у абітурыянтаў не хапала вывучыць мову ды "перамятнуцца"

З 2022 паступаюць у беларускія "ВУЗы" толькі дэбілы якіх бацькі прымусілі.

Калі ты тэленавіты, жадаець атрымаць веды, стаць спецыялістам - 0 прычын паступаць у бсср.

па гэты дзень не прадляюць кантракты з тымі хто ставіў "неправільныя подпісы". Усе лепшыя выкладчыкі даўно зволены, ці сядзяць.
бсср вузы зараз нічога не каштуюць

1
Родная мова/адказаць/
15.01.2023
з вузах доўно зволіліся ці зволілі усіх лепшых выкладчыкаў.
ВУЗамі бсср кіруюць гбшнікі.

0 падстаў размуным вучным навучацца ў РБ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031