Знайсці
13.01.2023 / 15:21РусŁacБел

Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандр Капшуль 14 дзён трымае галадоўку

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой з'яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

Як паведамляе Рабочы рух, з 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 14 дзён, пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

Нагадаем, Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031