Знайсці
13.01.2023 / 12:181РусŁacБел

Міністр абароны: Украіна дэ-факта стала чальцом НАТА

Украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што Украіна фактычна ўжо далучылася да НАТА, хоць фармальна не стала чальцом альянсу.

«Украіна як краіна і Узброеныя сілы Украіны сталі членамі НАТА. Дэ-факта, але не дэ-юрэ. Таму што ў нас ёсць зброя і разуменне, як яе выкарыстоўваць. Я ўпэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні мы станем членамі НАТА дэ-юрэ», — сказаў Рэзнікаў.

Ён не пагадзіўся з тым, што падобныя словы могуць палічыць неадназначнымі не толькі ў Расіі, але і ў самім НАТА, так як Паўночнаатлантычны альянс не хоча, каб яго лічылі ўдзельнікам вайны.

Рэзнікаў таксама выказаў упэўненасць, што Украіна атрымае ад Захаду танкі, знішчальнікі і ракеты далёкага радыуса дзеяння. Ён падкрэсліў, што некаторыя заходнія краіны ўжо пачалі мяняць стаўленне да паставак зброі Кіеву.

Нагадаем, што НАТА настойвае, што не бярэ ўдзелу ў канфлікце, а пастаўкі зброі Украіне ажыццяўляюць толькі асобныя члены абароннага альянсу.

Пры гэтым прадстаўнікі НАТА выказвалі падтрымку Украіне і рашуча асуджалі дзеянні Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
3
Вася/адказаць/
13.01.2023
Фантазер, ты меня называла
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031