Знайсці
13.01.2023 / 11:5017РусŁacБел

EffectiveSoft забараніла «экстрэмісцкія размовы» на працы. Што думаюць супрацоўнікі

EffectiveSoft разаслала супрацоўнікам загад «Аб недапушчальнасці экстрэмісцкіх, дэструктыўных і іншых праяў». Некалькі супрацоўнікаў EffectiveSoft расказалі dev.by пра сваё стаўленне да загада.

Дакумент з’явіўся ў снежні 2022 года, падпісаны дырэктарам кампаніі Юрыем Шыраканавым. Супрацоўнікі мусілі азнаёміцца з загадам пад подпіс у офісе кампаніі. 

Згодна з дакументам, у EffectiveSoft забаронена:

— прыносіць «друкаваную прадукцыю і матэрыялы з атрыбутыкай экстрэмісцкай накіраванасці»;

— ладзіць рэкламныя акцыі, прэзентацыі, сацапытанні ды «іншыя сходы, якія не адносяцца да вытворчай дзейнасці»;

— весці «размовы, якія спрыяюць распальванню сацыяльнай варожасці ў беларускім грамадстве»;

— удзельнічаць «у экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам падтрымкі экстрэмісцкіх фармаванняў у сетцы інтэрнэт, фінансавання такой дзейнасці і любым іншым спосабам».

Паводле слоў супрацоўнікаў EffectiveSoft, кіраўніцтва не каментавала прычыны з’яўлення загада.

— У рассылцы было сказана, што кампанія «падтрымлівае карпаратыўны курс аб недапушчэнні ўдзелу працаўнікоў у радыкалізаваных і дэструктыўных палітычных працэсах, што ў прыярытэце стабільная фінансава-гаспадарчая дзейнасць і развіццё бізнэсу ў рамках заканадаўства Беларусі». Пасля гэтага толькі просьба прыйсці і падпісаць, — расказаў адзін з суразмоўцаў.

Журналісты пацікавіліся, што думаюць у EffectiveSoft з нагоды загада.

— «Магчыма, дакумент з’явіўся ў сувязі з выпадкамі «зліву» людзей, якія пішуць нешта пра ўладу ў чатах кампаній. Мабыць, спрабуюць такім чынам абараніцца ад непрыемнасцей».

— «У маёй камандзе ніхто пры мне тэму не абмяркоўваў. Думаю, усе сышліся на тым, што гэта звычайная спроба кампаніі пазбавіцца ад патэнцыяльных пытанняў да юрыдычнай асобы на выпадак, калі раптам у дзяржорганаў з’явяцца пытанні да якога-небудзь супрацоўніка. Мяркую, што ў такіх сітуацыях могуць праверыць месца працы, а тут ёсць дакумент. Маўляў, супрацоўнік быў праінфармаваны намі загадзя, і мы ні пры чым. Я асабіста стаўлюся да гэтага як да нечага належнага, што на працоўных працэсах і настроі каманды ніяк не адаб’ецца».

— «Я яшчэ пасмяяўся са слова «загадваю». Хацелася дадаць «а чаго не «повелеваешь»? Ну, усе проста моўчкі прачыталі. А што тут казаць?) У такі час жывём. Калі шчыра, у мяне гэта не выклікае ніякіх пачуццяў. Зразумела, што гэты загад зроблены для таго, каб засцерагчы кампанію ад нейкіх «рэпрэсій». Каб, калі нейкі супрацоўнік з карпаратыўнага WiFi заданаціў умоўным УСУ, пыталі не з кампаніі, а з супрацоўніка». 

***

EffectiveSoft заснаваная ў 2000 годзе. Кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння для спектра галін, уключна са сферай фінансавых тэхналогій, медыцынай і трэйдынгам. У Беларусі, паводле даных профілю кампаніі на dev.by, працуе каля 300 супрацоўнікаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
71
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
30
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.01.2023
Что они еще делают. РБ?Все нормальные давно переехали.
14.01.2023
...Бо ти досі не вийшов зі своєї злочинної партії. Ти кажеш про чорну енергію і вдаєш, ніби не бачиш її першоджерела. Якого ти хріна ще досі звідти не вийшов? Ти знаєш, як я до тебе ставлюся. Але як ти міг не вийти після цих людських кишок, намотаних на танкові гусениці?...
"Московіада" Юрій Андрухович
0
"неправильный" русский/адказаць/
16.01.2023
Vik, да, но вот я на 200% уверен, что на тимбилдингах и прочих созвонах с америкаскими клиентами Юрий Шаранканов с пеной у рта доказывает свою демократичность и "я не я и хата не моя"  и уж тем более те строчки приказа, которые касаются санкций в поддержку Украны. Почему бы этому т.н. господину не  подарыць усатому все что у него осталось и стать дочкой какого нибудь агат системса. Ну вот тогда все будет по консистентности, так сказать
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031