Знайсці
10.01.2023 / 15:503РусŁacБел

Дзяржкамітэт па маёмасці прыдумаў сваё абгрунтаванне, чаму лацінку можна прыбраць з вуліц

Пасля таго, як улады вырашылі прыбраць лацінку з вулічных паказальнікаў, некаторыя беларусы пачалі адпраўляць звароты чыноўнікам з просьбай патлумачыць рашэнне і яго адпаведнасць заканадаўству. Дзяржкамітэт па маёмасці апублікаваў сваё тлумачэнне.

Дзяржкамітэт размясціў адказ на звароты на сваім сайце.

Чыноўнікі спасылаюцца на Інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіта (яна зацверджана пастановай ад 23 лістапада 2000 года №15). Яны пішуць, што гэтыя правілы дзейнічаюць толькі пры стварэнні картаграфічнай і іншай прадукцыі, прызначанай для міжнароднага карыстання.

А таму нічога не парушаецца.

Чаму назвы вуліц на паказальніках чыноўнікі не адносяць да картаграфічнай прадукцыі для замежных карыстальнікаў (хоць надпісы на лацінцы і стваралі для таго, каб замежныя турысты лепш арыентаваліся ў горадзе), у адказе не тлумачыцца.

Выкарыстанне лацінкі для транслітарацыі нацыянальных геаграфічных назваў на вулічных паказальніках апошнім часам крытыкавалі праўладныя актывісты і блогеры. Улады абмеркавалі праблему 8 снежня на пасяджэнні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы. Як адзначаецца ў дакументах, што трапілі ў сеціва, удзельнікі, абмеркаваўшы пытанне, пагадзіліся, што лацінка на паказальніках «ускладняе ўспрыманне інфармацыі і абцяжарвае арыентаванне». Адзначалася, што «ў яе аснову пакладзены польскі варыянт лацінскай графікі, які з XVI стагоддзя выкарыстоўваўся ў мэтах паланізацыі беларусаў разам з навязваннем каталіцтва».

«Вывесці з ужытку». Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
65
2
Грышка/адказаць/
10.01.2023
Adzinaja pryčyna vydaleńnia Łacinki jość falsifikacyja biełaruskaje historyi, niaviedańnie biełaruskaje movy j nianaviść da biełaruskaje kultury j spadčyny z boku dyktatury Łukašenki j jejnych čužych maskoŭskich sponsaraŭ.
Адзіная прычына выдаленьня Лацінкі ёсьць фальсіфікацыя беларускаe гісторыі, няведаньне беларускае мовы й нянавісьць да беларускае культуры й спадчыны з боку дыктатуры Лукашэнкі й ейных чужых маскоўскіх спонсараў.
0
Алек. Ру/адказаць/
10.01.2023
Чарговы тупізм лукашыных чыноу́нікау́.
0
Ёсік/адказаць/
10.01.2023
Я гляджу, што зараз ўсім кіруе бондарава, азаронак ды іншыя сра.алізы. Сцакі раніцай ціснуць на мазгі, нейкую лухту пішуць, і паляцелі губазік, АМАП ды астатнія рускамірныя з пагонамі выконваць. Сьмешна, Церцель, кубракоў ды іншыя, што баба вамі кіруе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031