Знайсці
10.01.2023 / 12:432РусŁacБел

Вальфовіч пабачыў яшчэ адзін агрэсіўны крок ля заходняй мяжы

Дзяржсакратар Рады Бяспекі назваў планы Польшчы па стварэнні новай дывізіі ля межаў Беларусі агрэсіўным крокам у адносінах да АДКБ, паведамляе БелТА.

Ён падкрэсліў, што Беларусь, безумоўна, адсочвае становішча, якое складваецца ля яе межаў.

«Нядаўняе рашэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі аб разгортванні на тэрыторыі Беларусі рэгіянальнай групоўкі войскаў сведчыць аб тым, што мы робім крокі перш за ўсё для стратэгічнага стрымлівання, астуджэння галоў некаторых заходніх палітыкаў», — падкрэсліў дзяржсакратар Рады Бяспекі.

«Рэгіянальная групоўка войскаў, якая разгорнута на тэрыторыі Беларусі, мае выключна абарончую накіраванасць і прызначана для абароны межаў Саюзнай дзяржавы і, адпаведна, заходняй мяжы АДКБ», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
1
Ёсік/адказаць/
10.01.2023
Такі агрэсіўны ж.д, ніколі бы не падумаў, што так чалавек прагне крыві маладых хлопцаў.
1
гатовы/адказаць/
10.01.2023
Рэгіянальная групоўка войскаў ... прызначана для абароны межаў Саюзнай дзяржавы
От толькі не трэба пускаць дым у вочы ды шукаць дурняў недзе, акрамя свёй рады. Абарона гэтае мёртванароджанае "дзяржавы" ад Польшчы і ўвогуле ад Захаду - справа насамрэч дзясятая. Галоўная задача гэтае групоўкі - абарона Лукашэнкі і ягонае хеўры ад народа. А ў гэтай групоўцы ў Лукашэнкі надзея галоўным чынам на 9 тысяч расейцаў. Дый гэтым яшчэ, можа стацца, будзе начхаць на заклятага сябра Расеі, калі раптам уласны азадак задыміцца.

https://nashaniva.com/307241
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031