Знайсці
09.01.2023 / 17:10РусŁacБел

Беларуса затрымалі ў Арменіі па запыце паліцыі Люксембурга

Грамадзянін Беларусі быў затрыманы ў аэрапорце Ерэвана, паведаміла ў панядзелак прэс-служба армянскай паліцыі. Адзначаецца, што мужчына прыляцеў рэйсам з Масквы ў аэрапорт Звартноц, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовай паліцыі.

Фота ілюстрацыйнае

«Супрацоўнікі лінейнага аддзела паліцыі аэрапорта Звартноц выявілі, затрымалі і даставілі ў паліцэйскае аддзяленне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Аляксея Г., які з 22 снежня 2022 года быў абвешчаны Люксембургам у вышук па лініі Інтэрпала», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы паліцыі.

Беларуса абвінавачваюць у крадзяжы і ўдзеле ў злачыннай групоўцы. У паліцыі ўдакладнілі, што пра затрыманне ўжо праінфармаваныя прадстаўнікі Інтэрпала ў Арменіі і Генпракуратура.

Чытайце таксама:

Суд у Балгарыі адмовіўся выдаць беларускаму рэжыму ўкраінца, да якога хацелі дацягнуцца праз Інтэрпал

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031