Знайсці
08.01.2023 / 09:40РусŁacБел

Пасля перамір'я Расія абстраляла Харкаўскую і Запарожскую вобласці

У ноч на 8 студзеня расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па горадзе Мэрэфа Харкаўскай вобласці. У выніку абстрэлу загінуў 50-гадовы мужчына. «Нават на Каляды вораг не спыняе тэрор мірнага насельніцтва!»— напісаў кіраўнік вобласці Алег Сінягубаў у тэлеграм-канале.

Акрамя таго, у ноч на нядзелю, нягледзячы на абвешчаны рэжым спынення агню, расійскае войска абстраляла наваколле Запарожжа, заявіў сакратар гарадской рады Анатоль Курцеў. Падрабязнасцяў аб магчымых разбурэннях і пацярпелых ён не прывёў.

Кіраўнік вайсковай адміністрацыі Данецкай вобласці Павел Кірыленка піша, што ўначы расіяне нанеслі сем ракетных удараў па Краматорску і два — па Канстанцінаўцы. Пашкоджаныя прамысловыя аб'екты, пацярпелых няма.

Таксама паведамлялася пра начныя выбухі ў Херсоне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031