Знайсці
06.01.2023 / 09:322РусŁacБел

Мінабароны правяло збор з камандзірамі рот спецаперацый. Улічваўся досвед вайны ва Украіне

На базе 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прайшоў метадычны збор з камандзірамі рот сіл спецыяльных аперацый, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Фота: Максім Гарлуковіч, агенцтва «Ваяр»

Падчас збору быў адпрацаваны шэраг пытанняў па розных напрамках. Асаблівая ўвага надавалася ўкараненню вопыту вайны ва Украіне ў працэс баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў сіл спецаперацый.

А таксама — кірунку тактычнай медыцыны, аказанню першай дапамогі пры розных раненнях і траўмах, працы са сродкамі ўзмацнення, у змешаных баявых парадках, адпрацоўцы засадных дзеянняў, працы з беспілотнікамі рознага тыпу.

Таксама адпрацоўваліся мерапрыемствы па працы з асабовым складам, які падчас вядзення бою ўпадае ў болевы шок.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14
06.01.2023
Что с пакетами?
0
Па той бок Буга/адказаць/
06.01.2023
Хай гэтыя пацешныя войскі лу і надалей дзьмуць свайму гаспадару ды расейцам у адно месца - гэта ў іх лепей за ўсё атрымліваецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031