Знайсці
06.01.2023 / 08:101РусŁacБел

Памёр пінскі актывіст Алесь Аўсеенка

Пра смерць пінскага актывіста Алеся Аўсеенкі паведамілі на фэйсбук-старонцы руху «За Свабоду». 

Фота: media-polesye.by

Алесь Аўсеенка быў адным з заснавальнікаў і шматгадовым сябрам руху «За Свабоду», вядомым пінскім актывістам. А пачаў удзельнічаць у незалежніцкім і апазіцыйным руху задоўга да таго.

З 1990 па 1999 гады ён быў дэпутатам Пінскага гарадскога савета.

Аўсеенка быў пастаянным удзельнікам апазіцыйных рэжыму Лукашэнкі мерапрыемстваў у Пінску, яго неаднаразова за гэта судзілі. У 2017 годзе, падчас суда за ўдзел у «недармаедскіх» акцыях, ён дамогся, каб працэс вёўся па-беларуску. 

Развітанне з Алесем Аўсеенкам адбудзецца 6 студзеня, у пятніцу, у 12:20—12:30 на Пасяніцкіх могілках.

Чытайце таксама:

Пінскі актывіст дамогся, каб за акцыю недармаедаў яго судзілі па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
37
Абуральна
0
0
Грышка /адказаць/
06.01.2023
Вечная яму памяць. Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсне ў славе гэты патрыёт Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930