Знайсці
03.01.2023 / 15:34РусŁacБел

Бізнэсмен Аляксандр Мураўёў пераведзены з калоніі на «хімію» і, імаверна, неўзабаве выйдзе на волю 

Як стала вядома «Нашай Ніве», бізнэсмен Аляксандр Мураўёў, які ў 2017-м годзе атрымаў 11 год калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй па «справе Мотавела», імаверна, хутка акажацца на волі — яму ўжо змянілі меру ўтрымання. 

Архіўны здымак. Аляксандр Мураўёў, фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Мураўёў быў затрыманы ў 2015-м годзе, на той момант ён займаў 36-ты радок у рэйтынгу топ-200 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі. 

Нагодай для затрымання стаў стан справаў на шматпакутным мінскім «Мотавела», які знаходзіўся ў кіраванні структур Мураўёва з 2007-га. 

У жніўні 2007 года Беларусь прадала 99,72% статутнага фонду ААТ «Мотавела» аўстрыйскай кампаніі ATEC Holding GmbH, якая належала Мураўёву. 

Аднак праз пяць гадоў, у верасні 2013-га, Аляксандр Лукашэнка наведаў «Мотавела», застаўся незадаволены яго працай і запатрабаваў безумоўнага выканання планаў па яго развіцці.

Лукашэнка тады нагадаў, што адной з найбольш важных умоў продажу «Мотавела» было захаванне яго спецыялізацыі і ўкладанне ў 2007—2012 гадах у развіццё вытворчасці не менш за 20 млн даляраў, аднак пастаўленыя ўмовы былі выкананыя толькі часткова, а чвэрць плошчаў здавалася ў арэнду. 

У чэрвені 2015 года Мураўёў быў затрыманы. Пытанні ў следства былі не толькі да працы «Мотавела», але і шклозаводаў у Ялізаве і Гомелі, створаных з удзелам АТЕС Holding GmbН. Шклозавод «Ялізава» быў прызнаны банкрутам.

У 2017-м Мураўёва судзілі і прызналі вінаватым па ўсіх злачынствах, якія яму ставіліся ў віну: махлярства (ч. 4 арт. 209), крадзеж (ч. 4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243), арганізацыя і дапамога ў здзяйсненні злачынстваў (арт. 16).

Пасля прысуду ў 11 год па рашэнні суда дзяржаве адышлі і ўсе акцыі ААТ «Мотавела», якія належалі Мураўёву.

На судзе Мураўёў казаў, што ў КДБ у яго вымагалі грошы.

Як вядома «Нашай Ніве», у выніку шэрагу амністый і адсутнасці спагнанняў, Аляксандр Мураўёў ужо пераведзены з калоніі строгага рэжыму ў адну з калоній-пасяленняў (гэтак званая «хімія»). 

Таксама вядома, што Мураўёў, які дасканала валодае нямецкай мовай (нейкі час ён жыў у Аўстрыі), вучыць ёй іншых вязняў. 

Імаверна, праз нейкі час ён акажацца цалкам на свабодзе. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930