Знайсці
03.01.2023 / 08:127РусŁacБел

«Іх да гэтага часу выцягваюць з-пад абломкаў». Жонка мабілізаванага распавяла пра абстрэл ПТВ у Макееўцы

Сярод мабілізаваных, якія загінулі ў акупаванай Макееўцы Данецкай вобласці, былі вайскоўцы з Самарскай вобласці, паведаміў губернатар рэгіёна Дзмітрый Азараў. «Важным гісторыям» гэтую інфармацыю пацвердзілі сваячкі двух мабілізаваных, якія знаходзіліся ў будынку ПТВ, што трапіў пад абстрэл.

Адна з суразмоўніц, чый мабілізаваны муж быў дыслакаваны ў макееўскім ПТВ, распавяла, што яму ўдалося выбегчы з будынка пасля таго, як туды трапіў першы снарад, а ўсяго трапленняў было чатыры. Паводле яе слоў, у ПТВ знаходзіліся вайскоўцы з двух палкоў, 44-га і 45-га.

Жанчына сцвярджае, што інфармацыя пра 63 загінулых ад расійскага Мінабароны няправільная: «Загінула нашмат больш. Іх да гэтага часу выцягваюць з-пад абломкаў». «Як толькі яны прыехалі туды, адразу сталі снарады прылятаць побач. Можа, мясцовыя жыхары [здалі размяшчэнне]. Яны там атрутай дыхалі на іх», — распавяла яна.

Яшчэ адна жанчына, чый сын быў дыслакаваны ў ПТВ, распавяла, што выратавацца ўдалося артылерыстам: «Яны ў падвальным памяшканні былі, паспелі выбегчы». Яе сыну ўдалося выратавацца, бо ў момант удару ён са сваім узводам не знаходзіўся на тэрыторыі ПТВ. Па словах жанчыны, у будынку было каля 400 чалавек — з улікам узвода, які пакінуў ПТВ.

«Мазгі з чаравікаў здымаем», — перадала яшчэ адна суразмоўніца «Важных гісторый» словы свайго мужа, які пасля мабілізацыі быў дыслакаваны ў Макееўцы. Яшчэ дзве жанчыны пацвердзілі, што іх сваякі з 44-га палка дыслакаваныя ў Макееўцы, але не ўдакладнілі, ці знаходзіліся мужчыны ў будынку ПТВ.

Увечары 1 студзеня прарасійскі вайсковы блогер Уладзімір Раманаў напісаў, што ў будынку ПТВ размяшчаліся мабілізаваныя з Саратаўскай вобласці. У панядзелак ён паведаміў пра 200 загінулых.

Па даных расійскага Мінабароны, у выніку ўдару па Макееўцы загінулі 63 ваенных. Упраўленне стратэгічных камунікацый УСУ паведамляла аб прыкладна 400 забітых і 300 параненых і выкладвала відэа наступстваў абстрэлу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
94
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
7
Абуральна
12
03.01.2023
Адам Иосифович , не несите чушь, ибо только у безмозглого стада нету выбора. Простой тракторист из Бурятии мог бы на пару недель затехорится в лесу, поехать к родственникам, спрятаться в сарае и тд. - примеров уйма, чтобы не пойти на убой. И так многие делали, кто дружит с головой, а «ваньки-оболваньки» опустивши голову, как бараны поперлися сами в военкоматы. Если мозгов нету, то как говорится, таких только исправит могила
03.01.2023
Адам Иосифович , можно не выполнять приказы. Выбор есть всегда!!!!!!! Так это нифига не оправдание убийству мирных людей. Нет этому оправдания. Они свой выбор сделали.
0
Суддзя у адстауцы/адказаць/
06.01.2023
Белорусские военнослужащие, от рядовых до офицерского состава. Эта статья для вас! Читайте и представляйте, что если только вы ступите в Украину - ваши мозги с ботинок будут снимать ваши жены и матери, прибудущие на опознание ваших ошметков. Ваш бред о причастности белорусов к русскому миру будет разрушен. Украина это не территория военных интересрв белорусской армии даже при лукашенко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930