Знайсці
31.12.2022 / 19:242РусŁacБел

«Нямеччына не дазволіла сябе шантажаваць»: канцлер Шольц у навагоднім звароце гаварыў пра вайну ва Украіне

Канцлер Олаф Шольц у сваёй навагодняй прамове надаў асаблівую ўвагу вайне ва Украіне, паведамляе Deutsche Welle.

Фота: Michael Sohn / AP

Ён заявіў, што Пуцін вядзе «імперыялістычную, захопніцкую вайну ў цэнтры Еўропы». Пры гэтым Нямеччына не дазволіла сябе шантажаваць, калі Расія перакрыла доступ да газу, адзначыў Шольц.

Нямеччына і яе грамадзяне былі і будуць гатовыя падтрымліваць Украіну, канстатаваў канцлер.

«Пуцін не захапіў Украіну за некалькі дзён, як планаваў. Наадварот: украінцы адважна абараняюць сваю радзіму — у тым ліку і дзякуючы нашай дапамозе. І мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну», — паабяцаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Том/адказаць/
31.12.2022
Спасибо за помощь всему цивилизованному миру! Вместе победим этих мракобесов!
31.12.2022
Дзе танкі, Шольц?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031