Знайсці
20.12.2022 / 23:073РусŁacБел

У нацпарку «Прыпяцкі» пасялілі дваіх жарабят палескага каня

Пару незвычайных коней завезлі ў сафары-парк Нацыянальнага парку «Прыпяцкі», паведамляецца на сайце парку. Двое жарабят з мянушкамі Дзіў і Лель — палескія коні, якіх у народзе называюць беларускімі поні.

Ёсць версія, што палескі конь можа быць нашчадкам і носьбітам генаў старажытных лясных дзікіх коней — тарпанаў, папуляцыя якіх канчаткова знікла ў канцы ХІХ стагоддзя.

«Палескі конь стагоддзямі фармаваўся без ўмяшання чалавека ў суровых ізаляваных умовах Прыпяцкага Палесся. Балоты, разлівы рэк, высокая вільготнасць, багацце заедзі, бедныя асаковыя пашы, цяжкапраходныя тэрыторыі зрабілі гэтага коніка нізкарослым (вышыня ў карку ад 130 см да 140 см), мускулістым, цягавітым, непатрабавальным і незаменным памочнікам у сельскай гаспадарцы для палешукоў. Адрозніваецца ад іншых поні рахманым характарам», — удакладнілі ва ўстанове.

Цяпер палескі конь знаходзіцца на мяжы вымірання. У 2021 годзе экспедыцыям удалося выявіць усяго 65 галоў палескай абарыгеннай папуляцыі на Прыпяцкім Палессі. Пры гэтым спецыялісты не выключаюць, што асобныя жывёліны могуць яшчэ быць на прыватных падворках палешукоў. Экспедыцыі па іх пошуку трэба працягваць.

Для падтрымання папуляцыі неабходныя 1 тысяча кабыл і 20 жарабцоў. У нацпарку спадзяюцца, што новыя гадаванцы сафары-парку стануць пачаткам вяртання беларускіх поні на Палессе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Дзед /адказаць/
20.12.2022
Цудоўныя конікі! Не даць прапасці!
3
а толку з гэных поні?/адказаць/
20.12.2022
быў тут адзін дзіўвак з Палесся, якому падабалася мянушка лель
0
Нуль па Кельвіну/адказаць/
21.12.2022
Зімою ім халодна пэўна, у такім дзіравым збудаваньні... Адны шчыліны, што у сьценах, тое й у столі, усё цяпло ветрам павыдзімае...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031