Знайсці
22.05.2024 / 12:246РусŁacБел

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Еўрапейскія краіны разглядаюць розныя меры ціску на грузінскі ўрад.

Фота: Эхо Кавказа

Чатыры краіны Еўрасаюза — Эстонія, Нідэрланды, Чэхія і Швецыя — прапануюць адмяніць бязвізавы рэжым для грамадзян Грузіі, калі грузінскія ўлады прымуць закон аб «замежных агентах», піша Радыё Свабода.

Еўрапейскія краіны разглядаюць «розныя меры ціску на грузінскі ўрад», гавораць чыноўнікі, знаёмыя з пытаннем. Сярод іншых мер — кропкавыя санкцыі і замарозка выдзялення сродкаў з фондаў Еўрасаюза. Ініцыятары жадаюць абмеркаваць іх на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС ужо на наступным тыдні.

Для прыняцця рашэння спатрэбіцца згода ўсіх 27 краін Еўрасаюза. Аднак, па звестках The Financial Times, як мінімум адна краіна — Венгрыя — падтрымлівае грузінскі ўрад і нават прапануе ўсім краінам ЕС прыняць аналагічны.

Раней Еўракамісія заклікала грузінскія ўлады адмовіцца ад прыняцця закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які крытыкі называюць аналагам рэпрэсіўнага расійскага закона аб замежных агентах. Еўракамісія зазначыла, што рашэнне «негатыўна паўплывае на еўрапейскія перспектывы Грузіі», бо законапраект падрывае грамадзянскую супольнасць і пагражае свабодзе СМІ. У мінулым годзе Грузія атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз, але перамовы аб ім яшчэ не пачаліся.

Таксама ад прыняцця закона заклікалі адмовіцца ЗША, прыгразіўшы перагледзець шматмільённыя праграмы дапамогі Грузіі і ўвесці санкцыі супраць датычных да рэпрэсій у дачыненні да пратэстоўцаў. Ініцыятар законапраекта — кіруючая «Грузінская мара» — асудзіла міжнародны ціск.

На мінулым тыдні, 14 траўня, грузінскі парламент ухваліў законапраект аб «замежных агентах» у трэцім, канчатковым, чытанні. Прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі наклала на яго вета. У «Грузінскай мары» ёсць дастаткова галасоў у парламенце, каб прэзідэнцкае вета пераадолець.

Абмеркаванне законапраекта суправаджаецца шматтысячнымі пратэстамі ў Тбілісі і ў іншых гарадах краіны. Дзесяткі тысяч пратэстуючых ужо больш за месяц выходзяць на вуліцы са сцягамі Грузіі і Еўрасаюза і патрабаваннем не прымаць «расійскі закон». На пратэстах здараліся сутычкі з паліцыяй — тая прымяняла сілу і затрымлівала пратэстоўцаў, якія, на яе думку, парушалі грамадскі парадак. У краіне таксама праходзіла студэнцкая забастоўка супраць законапраекта аб «іншаагентах».

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Грузіі заклікала Макрона прыехаць у Тбілісі на фоне пратэстаў

На пратэст у Тбілісі супраць «закона аб іншагентах» выйшла 200 тысяч чалавек

У Грузіі шпіталізавалі 8 пратэстоўцаў супраць закона аб іншагентах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Тлумачэнне/адказаць/
22.05.2024
Janka, закон прымае выбарны парламент, парламент выбіраецца грамадзянамі. Парламент прымае закон аб замежных агентах, грамадзяне нясуць адказнасць, пазбаўляючымя бязвізу.
1
Пёрдж/адказаць/
22.05.2024
Пуdzh, воооў, зноў чуваць скавытанне ля крамлёўскага карыта, бо па версіі Пуdzh, аказваецца гэта ЕС вінаваты ў вайне. Проста неверагодны доўб**нь з адсутнасцю мазгоў. У такіх любіцеляў крамлёўскага г*ўна, таксама і Польшча вінаватая, што на яе напаў Гітлер у 1939. Па-першае, бязвізам карыстаюцца ў тым ліку і крамлёўская агентура, якая трывала засела ў грузінскім парламенце і не толькі там. Па-другое, бязвіз і правіла ўезду для грамадзян іншых краін - гэта выключна ўнутранае пытанне ЕС калі, як, каму яго прадстаўляць ці скасоўваць. Чамусьці толькі ў крамлёўскіх гэта літаральна выклікае падгаранне, нават ад аднаго слова Майдан. Хоць, грамадзяне Грузіі масава выходзілі супраць закону нават яшчэ летась, паказаўшы сваё стаўлення да гэтага расейскага закону. І тады яго прыняццё скасавалі. Чаму пракрамлёўская партыя зараз зноў вырашыла яго прыняць? Ёсць відавочныя праявы, што праект закону зноў дасталі пасля кансультацый і падтрымкі з боку Масквы, але для вас гэта чамусьці не маніпуляцыі і не інтэрвенцыя ва ўнутраную палітыку Грузію? І апошняе, для тых хто так упарта любіць паўтараць крамлёўскую лухту, што ў ЗША ёсць падобны закон. У ЗША закон ёсць, але ён не мае анічога агульнага з тым рэпрэсіўным законам, што прыняты ў РФ, і які так намагаюцца прыняць у Грузіі, скапіраваўшы нават цэлыя фармуліроўкі з расійскай версіі. У ЗША не прадугледжана крымінальная адказнасць па гэтаму закону. А наданне статуса аб замежным фінансаванні адбываецца толькі пасля суда, і толькі пасля апеляцый ва ўсіх інстанцыях. Нічога такога і блізка няма ў расейскім законе, дзе цэтлік “інагент” навешваецца выключна карным органам без суда і следства і выкарыстоўваецца для рэпрэсій супраць няўгодных. Аналагічныя падыходы пракрамлёўская партыя хоча прыняць і ў Грузіі, дзе падкантрольнае ім ведамства будзе прымаць такія карныя рашэнні, а для тых хто не будзе выконваць, будуць кідаць за краты да 5 гадоў.
22.05.2024
Госпадзи какие же они идиоты. Отмените безвизовый режим для тех кто принял этот закон. Остальные люди то при чем? Закроем переходы, отменим визовый режим, запретим выезжать больше чем один раз в полгода... Чем вы от русни отличаетесь? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930