Знайсці
18.12.2022 / 16:212РусŁacБел

Ля Гродна клешч укусіў мужчыну нават зімой

У гарадзенца дыягнаставалі клешчавы энцэфаліт.

«Мужчына неаднаразова адчуваў, што да яго прысмоктваюцца членістаногія, аднак не надаваў значэння гэтаму, выцягваў кляшчоў самастойна», — патлумачыла доктар-эпідэміёлаг Гродзенскага занальнага ЦГЭ Ганна Капусцінская.

Гэтым разам мужчына заразіўся на паляванні. Пасля вымання кляшча ён адчуў сябе дрэнна і звярнуўся да медыкаў. Сярод скаргаў былі галаўны боль, млоснасць і высокая тэмпература, якая даходзіла да 39 градусаў.

«Мы настойліва раім прышчапляцца тым, хто часта наведвае лес. Пацярпелыя ад укусаў павінны абавязкова звярнуцца ў паліклініку нават пасля самастойнага выдалення кляшча, дзе за імі будзе ўстаноўлена медыцынскае назіранне і прызначана прафілактычнае лячэнне», — дадала эпідэміёлаг.

Укус кляшча можа быць небяспечны, бо членістаногі ёсць пераносчыкам прынамсі дзесяці інфекцыйных захворванняў, у тым ліку клешчавога энцэфаліту і хваробы Лайма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
11
Сумна
5
Абуральна
0
0
Зенон/адказаць/
18.12.2022
В конце ноября-это не совсем что бы зимой
0
Антон С/адказаць/
19.12.2022
Перестали обрабатывать пролески и парки и вот результат ! . .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031