Знайсці
14.12.2022 / 09:47РусŁacБел

Тры былыя барты «Белавіі» цяпер лётаюць на рэйсах паўднёваафрыканскай авіякампаніі

У лістападзе 2021 года, яшчэ да трапляння ў 5-ты санкцыйны пакет ЕС, авіякампанія «Белавія» пачала пазбаўляцца ад сваіх самалётаў, якія знаходзіліся ў лізінгу. Тры самалёты цяпер лётаюць у Паўднёвай Афрыцы, піша «МатолькаПамажы».

Большасць з тых бартоў былі бразільскай маркі Embraer. А прычына вяртання іх лізінгадаўцу — ірландскай кампаніі Nordic Aviation Capital — была ў тым, што праз санкцыі бразільскі авіявытворца проста не даў «Белавіі» абноўленую базу звестак, без якой самалёты не могуць лётаць.

Праз год гісторыя атрымала працяг, а дакладней — сваё лагічнае завяршэнне.

Адразу тры барты Embraer ERJ-195, якія раней належалі беларускаму авіяперавозчыку, былі прададзеныя паўднёваафрыканскай авіякампаніі Airline.

Гаворка пра Embraer ERJ-195 EW-532PO, якога Белавія пазбылася 19 лістапада 2021 года, EW-533PO — 24 лістапада 2021 года і EW-545PO — 25 лістапада 2021 года.

Усе тры перайшлі ў валоданне Airline з ліпеня па жнівень 2022 года і падняліся ў паветра ў кастрычніку 2022-га.

Адпаведна змяніліся і іх рэгістрацыйныя нумары:

EW-532PO — ZS-YDA;
EW-533PO — ZS-YDB;
EW-545PO — ZS-YDC.

Але самае цікавае, што новы ўладальнік ужо паспеў нанесці на іх свае лагатыпы, а адзін перафарбаваць цалкам. Ацаніць, як выглядае лагатып «Белавіі» разам з лога авіякампаніі, можна на фота:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031