У Бабруйску сёння пахавалі вучня дзявятага класа
Пра смерць вучня бабруйскай школы №3 стала вядома рэгіянальнаму выданню «Камерцыйны кур'ер». Паводле папярэдніх звестак, трагедыя здарылася ў ноч з 6 на 7 снежня, падобна на тое, што гэта было самагубства.
Школа №3 у Бабруйску
Факт здарэння бабруйскаму выданню пацвердзілі вучні школы і работнікі рытуальнай фірмы, якая займалася арганізацыяй пахавання. Па адной з версій, прычынай трагедыі стала неўзаемнае каханне.
Адказу на свой запыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці «Камерцыйны кур'ер» пакуль не атрымаў. А пахаванне школьніка прайшло 9 снежня на могілках «Усходнія».
0
0
0
1
34
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
 1
Лукашэнка плануе быць 9 мая на парадзе ў Маскве
 3
З-за складанай сітуацыі на ўсходзе галоўнакамандуючы УСУ двое сутак правёў на перадавой
 5
«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера