Знайсці
07.12.2022 / 08:504РусŁacБел

Ціханоўская наведае Гданьскую суднаверф і сустрэнецца з Лехам Валенсам

«Сустрэча важная, таму што адбудзецца напярэдадні цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, сярод лаўрэатаў якой сёлета беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі», — паведаміў @pozirkonline старшы дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка. 

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Ён нагадаў, што ў 1980 годзе Валенса стварыў на верфі прафсаюз «Салідарнасць», а ў 1983-м атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Паводле слоў Вячоркі, практычных палітычных мэтаў у сустрэчы няма, але гэта жэст узаемнай салідарнасці, павагі і нагода падзякаваць Валенсу ў тым ліку за падтрымку Беларусі, дэмакратычных зменаў.

Вечарам 8 снежня ў Варшаве Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
Мойша/адказаць/
07.12.2022
Там цікавы музей збудавалі палякі. Палякі вялікі народ, здолей зладзіць сапраўдную забастоўку, а не гэтыя без сэнсоўныя хаджэнні нядзельныя.
4
Яйца Фаберже/адказаць/
07.12.2022
Часто у неё гастроли на паредмет всяких встреч, но смысл этого? Пускай добьется такого же результата, как и на Украине, чтобы беларусы ездили без проблем за кардон
0
Грышка/адказаць/
08.12.2022
Сьвятлана Ціханоўская робіць усё, што можа, дзе яна ёсьць, тым, што мае, каб дапамагчы Беларусі. Навошта яе крытыкаваць? Што вы робіце, каб Беларусь была свабоднай і здароваю?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031