Знайсці
01.12.2022 / 16:54РусŁacБел

У Гродне і Віцебску вучням у школах арганізуюць «шведскі стол»

Як паведамляе тэлеканал «Гродна плюс», у некаторых гродзенскіх школах прымяняецца сістэма харчавання «шведскі стол», якая сябе добра зарэкамендавала і апраўдала. Па словах дырэктара Гродзенскай гарадской гімназіі імя Дубко Юліі Анісімавай, у гэтай установе «шведскі стол» уведзены з 6-га класа.

Фота: grodnoplustv.by

«Эксперымент лічу ўдалым, таму што мы бачым, што дзеці, маючы магчымасць выбару тых страў, якія ім падабаюцца, з'ядаюць усё цалкам. Тым самым мінімізаваныя адкіды, дзеці задаволеныя, бацькі задаволеныя. Ну і мы, як адміністрацыя, таксама задаволеныя», — сказала яна.

Такая схема, як паведамляецца, ужо працуе ў трынаццаці школах Гродна, а цягам бліжэйшага часу эксперымент распаўсюдзіцца яшчэ на некалькі. Засталося закупіць тэхналагічнае абсталяванне і арганізаваць лінію раздачы для сталовых.

Перанялі гэты досвед і ў Віцебскай гарадской гімназіі, а начальніца аддзела адукацыі Ушацкага райвыканкама Віцебскай вобласці Маргарыта Варава заявіла, што ўжо «ёсць перадумовы, каб укараніць гэты метад ва ўсім рэгіёне».

Раней праблема школьнага харчавання падымалася на самым высокім узроўні, сам прэм'ер Раман Галоўчанка казаў, што вучням прапануюцца «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы» і з гэтым трэба штосьці рабіць.

Чытайце таксама:

Галоўчанку не падабаецца школьнае харчаванне: «заведама нясмачныя, аднастайныя, неэстэтычна аформленыя стравы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера