Знайсці
01.12.2022 / 11:43РусŁacБел

Францыя пачала працу па стварэнні спецтрыбунала для расследавання дзеянняў Расіі ва Украіне

Францыя разам са сваімі еўрапейскімі і ўкраінскімі партнёрамі пачала працаваць над стварэннем спецыяльнага трыбунала па «злачынствах агрэсіі» Расіі ва Украіне. Аб гэтым паведамляецца на сайце французскага МЗС, піша Delfi.lt.

Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP

«Барацьба з беспакаранасцю злачынстваў, учыненых ва Украіне падчас расійскай агрэсіі, з'яўляецца прыярытэтам для Францыі. Мы мабілізавалі сілы ў падтрымку як украінскага правасуддзя, так і Міжнароднага крымінальнага суда, які надзелены кампетэнцыяй праводзіць бесстароннія і незалежныя расследаванні, каб вінаватыя ў гэтых злачынствах былі прыцягнутыя да адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

30 лістапада кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен прапанавала стварыць пад эгідай ААН спецтрыбунал для расследавання дзеянняў Расіі ва Украіне. Па словах фон дэр Ляен, Еўрасаюз гатовы працаваць з міжнароднай супольнасцю, каб заручыцца падтрымкай з боку розных дзяржаў.

Неназваныя чыноўнікі Еўрасаюза ў размове са The Washington Post выказалі меркаванне, што правесці прапанову аб стварэнні спецтрыбунала праз Раду Бяспекі ААН будзе немагчыма (Расія мае там права вета), але гэта можна будзе зрабіць праз Генеральную асамблею ААН.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031