Знайсці
29.11.2022 / 23:551РусŁacБел

Украіна выйшла з міжнароднага пагаднення аб гарантыях у сферы пенсійнага забеспячэння. Яно датычыць і Беларусі

Украіна выйшла з падпісанага 30 гадоў таму пагаднення аб гарантыях правоў грамадзян дзяржаў СНД у сферы пенсійнага забеспячэння. Пра гэта паведаміў прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Украіны Тарас Мельнічук.

«Здзейснены выхад Украіны з пагаднення аб гарантыях правоў грамадзян краін — удзельніц СНД у галіне пенсійнага забеспячэння, заключанага 13 сакавіка 1992 года ў Маскве», — заявіў Мельнічук.

Пагадненне, у прыватнасці, прадугледжвае, што пры ўсталяванні права на пенсію грамадзянам кожнай з краін-удзельніц улічваецца працоўны стаж, набыты на тэрыторыі былога СССР, у тым ліку пенсіі на льготных падставах і за выслугу гадоў. Таксама ў дакуменце прапісана супрацоўніцтва органаў, якія ажыццяўляюць пенсійнае забеспячэнне ў дзяржавах-удзельніцах. Удзельнікамі пагаднення былі Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан і Украіна.

Акрамя таго, Мельнічук паведаміў пра спыненне дзеяння рамачнага пагаднення паміж украінскім і беларускім урадамі аб супрацоўніцтве ў сферы даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
0
коксмакс/адказаць/
30.11.2022
"даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах"
а ў немірных значыць можна..?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031