Знайсці
29.11.2022 / 18:23РусŁacБел

Перадалі ў суд першую крымінальную справу аб завышэнні цэн

Па справе аб завышэнні цэн праходзіць 38-гадовы намеснік дырэктара адной з камерцыйных арганізацый. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, справу ў суд накіравалі ў Баранавічах.

Паводле версіі следства, абвінавачаны 7 кастрычніка дапусціў у краме «неабгрунтаванае павелічэнне на 13 % цаны на адзін з харчовых тавараў». Сцвярджаецца, што намеснік дырэктара ведаў пра дырэктыву Лукашэнкі ад 6 кастрычніка, якая павышэнне цэн забараняла.

Мужчыну не затрымлівалі, ён знаходзіцца пад асабістым паручыцельствам. Але за «злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» яму пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Увогуле ў кастрычніку завялі больш за 40 крымінальных спраў за «высокія цэны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031