Пасля 88 сутак арышту на волю не выйшаў святар Уладзіслаў Багамольнікаў
Ён быў затрыманы 31 жніўня і з таго часу знаходзіцца на Акрэсціна, адбыўшы шэсць адміністрацыйных тэрмінаў запар. Чакалася, што ён мусіць выйсці сёння, але гэтага не адбылося. Мяркуючы па ўсім, на яго быў складзены новы пратакол, і ён зараз у статусе затрыманага чакае чарговы суд.
Святар за кратамі чытае лекцыі па філасофіі для сваіх сукамернікаў — менавіта гэты прадмет ён выкладае і ў Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама ён духоўна падтрымлівае іншых зняволеных, сярод якіх карыстаецца вялікай павагай.
Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па Раману Бандарэнку.
4
0
0
0
0
11
Каментары
80
Грышка /адказаць/26.11.2022
Божа, калі ласка, дапамажы Твайму сьвятару Уладзіславу. Дай яму сілы й адвагі ў турме. Вызвалі Беларусь ад дыктатуры, якое карае людзей сумленьня, але ўзнагароджвае тых, хто б'юць, гвалцяць і забівае. «Памятайце пра тых, хто ў турме, як быццам вы разам зь імі ў турме. Памятайце таксама пра тых, каго катуюць, як быццам вы адчулі іхны боль ва ўласнымі целах» (Габрэяў 13:3)
20
Per aspera /адказаць/27.11.2022
Кожны Беларус , хто унутры і звонку, павінен кожны дзень зрабіць нешта для Перамогі. Нават, калі стаміўся смяртэльна за дзень на працы - падумай пра тых, хто у зняволенні!.. Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Дзе пабываць на майскія выхадныя? Незвычайныя лакацыі ёсць ва ўсіх беларускіх абласцях
 1
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 11
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
 6
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 4
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 3
Памерла Вольга Жураўлёва
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера