Знайсці
24.11.2022 / 11:40РусŁacБел

Міністр энергетыкі Украіны: Да вечара чацвярга ў дамы ўкраінцаў вернецца святло

Энергетыкі Украіны абяцаюць, што да вечара чацвярга ў дамы ўкраінцаў вернецца электрычнасць. Напярэдадні, з прычыны чарговага масіраванага расійскага ракетнага абстрэлу ў многіх рэгіёнах краіны, уключаючы Кіеў, адбыўся блэкаўт.

Без святла і цяпла засталіся мільёны чалавек і сотні аб'ектаў крытычнай інфраструктуры — бальніцы, аддзяленні рэанімацыі.

Аварыйна ад энергасістэмы былі адключаныя тры атамныя электрастанцыі: Хмяльніцкая, Паўднёва-Украінская і Ровенская, абясточаны большасць цеплавых і гідраэлектрастанцый.

«Да 4 раніцы мы змаглі аб'яднаць энергасістэму, цяпер яна зноў адзіная. Забяспечаныя аб'екты крытычнай інфраструктуры, і мы будзем павялічваць генерацыю. Мы разлічваем, што да вечара будуць працаваць атамныя станцыі, пастаўляць электраэнергію ў сетку, і гэта значна скароціць дэфіцыт», — сказаў Герман Галушчанка, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны.

Пашкоджанні энергасістэмы адбыліся таксама ў Адэсе, Харкаве, Дняпры, Львове, Мікалаеве і іншых гарадах.

Са слоў Галушчанкі, пашкоджанні нанесеныя маштабныя, і на аднаўленне спатрэбіцца час.

З пятніцы, калі не будзе новых пашкоджанняў інфраструктуры, Украіна зноў пяройдзе да планавых адключэнняў электраэнергіі, дадаў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031