Знайсці
23.11.2022 / 18:591РусŁacБел

Кардынальна перапісалі закон аб рэкламе, больш будзе алкаголю і азартных гульняў

Начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іна Гаўрыльчык у інтэрв'ю выданю «Смартпрэс» расказала пра значныя змены, якія мяркуецца ўвесці ў рэкламнай сферы. Галоўнае — дазволяць больш шырока рэкламаваць алкагольныя напоі і гульнявыя ўстановы.

Фота ілюстрацыйнае

Чыноўніца паведаміла, што праект новага закона аб рэкламе ўжо практычна гатовы: 

«Распрацаваны праект закона, якім плануецца ўнесці змены ў дзеючы закон аб рэкламе. (…) Цяпер ён ужо ўнесены ва ўрад, праходзіць юрыдычную экспертызу ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. І будзем спадзявацца, што ў найбліжэйшы час будзе ўнесены ў парламент для разгляду», — сказала Гаўрыльчык.

Найбольш істотная праектаваная змена — будуць адкарэктаваныя праваадносіны па размяшчэнні рэкламы безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў.

Паводле цяперашняга заканадаўства, безалкагольнае піва падпадае пад усе забароны на рэкламу, прадугледжаныя для звычайнага. Пасля ж прыняцця закона «можна будзе рэкламаваць безалкагольныя піва і напоі на тэлебачанні, на радыё ў любы час, а таксама на сродках вонкавай рэкламы».

Законапраект таксама прадугледжвае павелічэнне часу трансляцыі рэкламы гульнявых устаноў і азартных гульняў на тэлебачанні і радыё — на адну гадзіну. Цяпер гэта можна рабіць з 22:00, а плануецца — з 21:00. Аналагічная сітуацыя — для рэкламы піва і слабаалкагольных напояў.

Яшчэ адно новаўвядзенне — магчымасць рэкламы алкагольных напояў на тэлебачанні і на радыё. Дазволіць яе мяркуецца з 22:00 да 7:00.

Выглядае, што гэта працяг запушчанай яшчэ ў пачатку гэтага года кампаніі па забеспячэнні дзяржаўнай прапаганды даходамі ад рэкламных грошай. Вясной Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ, паводле якога ўстаноўлены збор за размяшчэнне вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце ў памеры 10%. У іншых выпадках плаціцца 20% ад кошту паслуг па распаўсюджванні рэкламы. Збор мусіць выплачвацца рэкламадаўцамі і накіроўвацца на падтрымку дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Чытайце таксама: 

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці СМІ. Дзяржаўныя медыя будуць цяпер карміцца са збору ад рэкламадаўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
0
да уж/адказаць/
23.11.2022
деньги для семейки не пахнут - все доходы от рекламы под колпаком семейки. Решили окончательно споить население
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера